Перайсці да зместу

Возера Венерн (Тытан)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Возера Венерн (Тытан) (Тытан, спадарожнік)
Возера Венерн (Тытан)
Возера на радыёкарце паўночнага полюса Тытана (псеўдаколеры)

Венерн (англ.: Vänern Lacus) — вуглевадароднае возера, якое знаходзіцца на паўночным полюсе самага буйнога спадарожніка СатурнаТытана, па каардынатах 70°24′ пн. ш. 136°54′ з. д. / 70,4° пн. ш. 136,9° з. д. / 70.4; -136.9.[1]

Дыяметр возера складае 43,9 км.[1] Знаходзіцца на паўночным полюсе побач з яго морамі (Кракена, Лігеі і Пунгі). Возера складаецца з вадкіх вуглевадародаў (у асноўным з метану, этану і прапану). Возера Венерн з'яўляецца адным з многіх азёр, якія раскіданыя ўздоўж паўночнага полюса Тытана. Пры дапамозе радара Касіні яно было знойдзена ў 2007 годзе.

Названа ў гонар зямнога возера Венерн, размешчанага на тэрыторыі Швецыі.[1]

Зноскі